Вторник, 18 февраля 2025

Skills на вышэйшым узроўні! З дыпломамі з рэспубліканскага конкурсу прафмайстэрства вярнуліся навучэнцы каледжа

402

Навучэнцы Пружанскага аграрна-тэхнічнага каледжа прынялі ўдзел у V Рэспубліканскім конкурсе прафесійнага майстэрства «ProfSkills Belarus 2023».

У конкурсе, арганізатарамі якога з’яўляюцца Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і ДУА «Рэспубліканскі інстытут прафесійнай адукацыі», прыняло ўдзел больш за 350 навучэнцаў устаноў адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, а таксама студэнты ВНУ і маладыя рабочыя з усіх рэгіёнаў краіны. Таксама ў спаборніцтвах выступілі канкурсанты з Расійскай Федэрацыі і Казахстана. Ацэньвалі прафесійныя навыкі ўдзельнікаў каля 350 экспертаў.

У рамках конкурснай праграмы маладыя людзі прайшлі спаборніцтвы па 49 прафесійных кампетэнцыях.

Навучэнцы Пружанскага каледжа Дзмітрый Курылюк і Ганна Шылава — з узнагародамі і сваёй групай падтрымкі.

Прадстаўнікі нашага аграрна-тэхнічнага каледжа выдатна абаранілі гонар сваёй альма-матар. Ва ўмовах канкурэнтнай барацьбы яны прадэманстравалі бліскучую тэхніку і навыкі высокага ўзроўню і ў выніку сталі аднымі з лепшых у конкурсе прафесійнага майстэрства.

Навучэнка групы 4-79 Ганна Шылава была ўзнагароджана дыпломам ІІ ступені ў намінацыі «Аграномія». Дыплом ІІІ ступені ў кампетэнцыі «Тэхнічнае забеспячэнне працэсаў сельскагаспадарчай вытворчасці» атрымаў навучэнец групы 1-65 Дзмітрый Курылюк.

Шэраг выкладчыкаў унеслі істотны ўклад у падрыхтоўку канкурсантаў: Аляксандр Пстыга, Анатоль Мацаюк, Аляксандр Ніканчук,  Вольга Якута, Вольга Ільяшэвіч, Аксана Карпей, Ларыса Парфіновіч, Ірына Салей, Таццяна Жогал.

Маргарыта Янушкевіч, метадыст Пружанскага аграрна-тэхнічнага каледжа