Неаднаразова падчас «прамых ліній» з карэспандэнтамі ўзнімалася пытанне пра шыльды з назвай вуліцы, якая носіць імя Паўла Горына-Каляды. Яны былі напісаны з памылкай: «Вуліца Г. Каляды». Адпаведныя службы абяцалі недарэчнасць выправіць. Потым сказалі, што шыльды заменяць на новыя. Апошнім разам аказалася, што таблічкі замянілі, але вандалы іх ўмомант паламалі, таму зрабілі новы заказ. Але прайшло нямала часу, а шыльды так і не павесілі. А гэта ж адна з цэнтральных вуліц горада…
Ніна, г. Пружаны
Майстар участка «Добраўпарадкаванне» КУВП «Камунальнік» Аляксандр Паўловіч адразу пасля тэлефанавання чытачкі паабяцаў, што шыльды будуць устаноўлены.

І сваё слова ён стрымаў, што бачна на здымку.
Алена Зялевіч. Фота Кацярыны Масік