Пятница, 7 ноября 2025

Штудзіруе «раёнку» ад коркі да коркі і верыць ва ўдачу наш падпісчык і шчаслівы ўладальнік тэлевізара Аляксандр Літвіновіч з Сухопаля

306

Працягваем знаёміць вас са шчаслівымі ўладальнікамі тэлевізараў у рамках нашага сумеснага з магазінам «Стройка» конкурсу!

У сваю ўдачу верыў жыхар аг. Сухопаль Аляксандр Літвіновіч.. Верыў моцна і, можна сказаць, аддана. На працягу многіх дзесяцігоддзяў ён прымаў удзел у конкурсах, акцыях і гульнях «Раённых будняў». Але ні аднаго разу не прыцягваў увагу ўдачы ў свой бок.

— Таму моцна здзівіўся, калі мне патэлефанавалі з рэдакцыі і прызначылі сустрэчу для ўручэння гэтага каштоўнага падарунка, — расказвае наш сухопальскі чытач. — Менавіта ўвага для мяне — самае каштоўнае, магчымасць сустрэцца з людзьмі, якія рыхтуюць настолькі цікавую газету. Прыемна, што пабачыўся з тымі, хто піша пра перадавікоў сельгасвытворчасці, пра пружанскіх спартсменаў. Гэтыя артыкулы для мяне найцікавейшыя. Хаця і іншыя старонкі штудзірую, як кажуць, ад «коркі да коркі». Пры гэтым кожны свежы нумар чакаю з нецярпеннем.

А тэлевізар, калі і не знойдзе свайго месца ў доме Літвіновічаў, не застанецца незадзейнічаным. У Аляксандра Анатольевіча падрастаюць трое ўнукаў, якім ён абавязкова раскажа пра любімую газету, а тэлевізар стане пацвярджэннем таго, што і «Раённыя будні» цяпер добра ведаюць іх дзядулю.

Алег Сідарэнка.

Фота Уладзіслава Шпарлы