Понедельник, 8 июня 2026

Што выйшла ў лідары на сайце і не толькі ў ліпені?

895

Другі летні месяц падарыў журналістам «раёнкі» нямала інфармацыйных нагод. За гэта мы, як заўсёды, яму дзякуем. Забягаючы наперад і, гледзячы на афішу, разумеем, што і жнівень павінен парадаваць падзеямі. Пакуль жа раскажам, якія матэрыялы выклікалі найбольшую ўвагу нашых віртуальных чытачоў у ліпені.

Адкрывае пяцёрку фаварытаў на budni.by інфармацыя пра нараджэнне на Дзень Незалежнасці дзяўчынкі Дар’і. На другім месцы — рэпартаж з конкурсу «Аўталэдзі-2022». Нагадаем, што сёлета ён прайшоў упершыню і быў прымеркаваны да 78-й гадавіны вызвалення Пружан і Дня горада. На трэцім радку па праглядах размясцілася паведамленне пра назначэнне новага дырэктара ААТ «Аранчыцкая птушкафабрыка».

Цікавяць чытачоў і аграрныя навіны. Пацвярджэннем стаў той факт, што матэрыял пра віншаванне першых камбайнераў-тысячнікаў з ААТ «Жураўлінае», размешчаны на сайце 29 ліпеня, за тры дні набраў больш за 600 праглядаў і размяшчаецца на 4-ым радку. Замыкае пяцёрку рэпартаж са святкавання Дня Незалежнасці ў Пружанах.

Падпісчыкаў нашых груп https://vk.com/publicbudniby і https://ok.ru/budni больш за ўсё цікавілі фотаздымкі. Прычым, зробленыя тут і зараз. Так «УКантакце» самым папулярным стаў пост з фотакарткамі з мерапрыемстваў, прымеркаваных да Дня Незалежнасці. У «Аднакласніках» больш за ўсё «класаў» сабралі здымкі са святаў вёсак Чапялі, Ізбіцы і аграгарадка Роўбіцк. У Instagram вельмі шчыльна адзін ад аднаго ідуць тры пасты: з фотаздымкамі з Дня Незалежнасці, конкурсу «Аўталэдзі» і святочнага канцэрта, прымеркаванага да 15-годдзя ДЮСШ №2. Усе яны набралі больш за 300 лайкаў. Падпісчыкі Facebook ацанілі інтэрв’ю з начальнікам падатковай інспекцыі Ірынай Басько.

Тры відэарэпартажы выйшлі ў ліпені на YouTube-канале газеты. Тут па праглядах лідзіруе сюжэт з аўтамабільна-жаночага конкурсу. Яго паглядзелі больш за 1800 разоў. Такім чынам, ролік займае другое месца па папулярнасці з усіх відэа, размешчаных на канале. Набірае прагляды і наш новы сюжэт з каледжа. Калі яшчэ не глядзелі, раім зайсці на канал, паглядзець і падпісацца.

І пра каналы ў месенджарах. Паведамленні і фотаздымкі са святкавання Дня Незалежнасці набіралі па 500-600 праглядаў у t.me/budniby і сталі самымі папулярнымі. Прыкладна столькі ж праглядаў у рэпартажу з закладкі капсулы часу ў аг. Стараволя і ў навіны пра тое, што званне «Аўталэдзі-2022» заваявала Вольга Кардзіс. Апошні пост у лідарах і ў Viber-канале. А ўвогуле найбольш спадабаліся падпісчыкам фота і паведамленні са святкавання Дня вызвалення Пружан. У іх многа праглядаў, лайкаў і перасылак. Таксама нашы Viber-чытачы прынялі актыўны ўдзел у апытанні наконт таго, ці спадабаўся ім сёлетні Дзень горада. Трэба сказаць, што большасць выбрала адказ «Безумоўна. Спадабалася ўсё!»

Падрыхтаваў Уладзіслаў Шпарла