Понедельник, 21 апреля 2025

Што чыталі вы на сайце і ў месенджарах у ліпені? Публікуем ТОП самых папулярных навін

4 353

У ліпені наш сайт budni.by наведала 13 тысяч чалавек.

Найбольшую цікавасць выклікала замалёўка пра раённага педыятра Ірыну Каўганка. На другім па папулярнасці месцы інфармацыя аб тым, што дзве гаспадаркі Пружанскага раёна занесены на Дошку гонару Брэсцкай вобласці. Шмат праглядаў і ў фотарэпартажу з абраду «Зажынкі».

Цікава, што ў ТОП-5 трапіў і агляд самых папулярных матэрыялаў за чэрвень. Замыкае пяцёрку паведамленне аб наступствах моцнага ветру, які абрынуўся на раён 1 ліпеня.

Што тычыцца сацыяльных сетак, то тут перавагі размеркаваліся наступным чынам. У групе https://www. facebook.com/budni.by найбольш зацікавіліся нашай новай рубрыкай «Гісторыя на колах», у чарговым выпуску якой мы расказалі пра аўтамабіль «ГАЗ-21» 1962 года выпуску, які да гэтага часу ездзіць па пружанскіх вуліцах.
У https://www.instagram. com/budni.by/, як і звычайна, найбольш падабаек у прыгожых відаў нашага горада. У https://ok.ru/budni парадаваліся за вадзіцеляў -«тысячнікаў», што працуюць на жніве, а ў https://vk.com/publicbudniby самым папулярным артыкулам стаў расказ пра футбольную каманду з Лінова.

Падрыхтавала Кацярына Пашкевіч

***

Ліпень у нашых месенджарах выдаўся сапраўды багатым на навіны. І не толькі звязаныя са жнівом. На жаль, у мінулым месяцы было дастаткова паведамленняў пра аварыі і ДТЗ. Якраз яны і сфарміравалі ТОП як у Viber, так і ў Telegram.

У нашай групе «Пружаны | Раённыя будні» ў Viber першае месца па праглядах заняла усё ж не крымінальная навіна. Падпісчыкаў зацікавіла інфармацыя пра вячэрні канцэрт, які ладзіўся з нагоды Дня вызвалення райцэнтра ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. На другім месцы – матэрыял з сайта з чэрвеньскім ТОПам публікацый. А вось трэцяе і чацвёртае падзялілі ДТЗ – аварыя на вул.Шашэйнай (гэтая навіна была адной з самых праглядаемых і ў Telegram) і паведамленне пра ДТЗ, у якое трапіў вадзіцель мапеда. Замыкаюць пяцёрку фотаздымкі ад чытачкі Ірыны. На іх – наступствы стыхіі, што прайшла праз Сухопаль напачатку месяца. Найбольшую ж колькасць «лайкаў» сабраў пост пра ўзнагароджанне карэспандэнта «Раённых будняў» Кацярыны Пашкевіч дыпломам ІІІ ступені ў абласным конкурсе РУП «Белпошта» за матэрыял «Вучыцца ніколі не позна».


Падпісчыкі Telegram зацікавіліся паведамленнем пра паспяховы ўдзел работнікаў лясгаса у абласной спартакіядзе сваёй галіны.

Нашы месенджары не спыняюць работу! Мы працягваем інфармаваць вас пра свежыя навіны раёна. Калі ў вас ёсць тое, чаго не ведаем мы, званіце ў рабочыя дні з 8.00 да 17.00 на рэдакцыйны Viber: +375298953745. Паведамленняў на гэты нумар мы чакаем кругласутачна. Будзем на сувязі!

Падрыхтаваў Уладзіслаў Шпарла