Воскресенье, 14 июля 2024

Што абмяркоўвалі Лукашэнка і Аліеў у Санкт-Пецярбургу? Падрабязнасці сустрэчы

65

Падрабязнасці праведзенай у Санкт-Пецярбургу сустрэчы прэзідэнтаў Беларусі і Азербайджана Аляксандра Лукашэнкі і Ільхама Аліева расказалі ў прэс-службе беларускага лідара, паведамляе БЕЛТА.

Кіраўнікі дзяржаў абмеркавалі маючы адбыцца візіт Прэзідэнта Беларусі ў Азербайджан.

Што датычыцца эканомікі, дамовіліся, што адказныя асобы з міжурадавай камісіі і ўрадаў дзвюх краін выпрацуюць план мерапрыемстваў сумеснай работы на наступныя гады. У тым ліку сумесныя кааперацыйныя праекты ў галіне прамысловасці, сельскай гаспадаркі, будаўніцтва і ВПК.

Прэзідэнт Азербайджана пацвердзіў прапанову Беларусі прыняць удзел у мадэрнізацыі і будаўніцтве інфраструктурных аб’ектаў у Карабаху.

Зразумела, абмеркавалі і міжнародны парадак дня — азербайджанскі лідар падрабязна праінфармаваў беларускага калегу аб сітуацыі на Каўказе.

БЕЛТА