Паважаныя супрацоўнікі газеты «Раённыя будні»!
Віншуем калектыў рэдакцыі з 85-гадовым юбілеем!
Наша «раёнка» заўсёды была і застаецца ў гушчы падзей, аператыўна рэагуе на змены ў краіне і грамадстве, дапамагае сваім чытачам вырашаць праблемныя пытанні, асвятляе жыццё раёна і яго людзей.
Яна прайшла вялікі шлях станаўлення і пераўтварэнняў. Змяняліся пакаленні дасведчаных журналістаў, назва газеты, але нязменным заставаліся творчы дух і аб’ектыўнасць у адлюстраванні ўсіх важных падзей.
Сёння, у стагоддзе сучасных тэхналогій, «Раённыя будні» застаюцца запатрабаванымі і ўпэўнена займаюць сваё месца ў інфармацыйнай прасторы Пружанскага раёна. Газеце давяраюць, яе любяць і чакаюць, на яе падпісваюцца.
Жадаем усім супрацоўнікам рэдакцыі газеты «Раённыя будні» моцнага здароўя, невычэрпнай творчай энергіі, натхнення, цікавых матэрыялаў, а самому выданню — адданых чытачоў і шматлікіх падпісчыкаў!
Міхаіл Грышкевіч, старшыня Пружанскага райвыканкама
Мікалай Кудравец, старшыня Пружанскага раённага Савета дэпутатаў
Паважаныя работнікі і ветэраны рэдакцыі Пружанскай раённай газеты «Раённыя будні»!
Прыміце самыя добрыя і шчырыя віншаванні з юбілеем раённай газеты!
Юбілей газеты «Раённыя будні» — гэта гісторыя нашага раёна ў газетных радках. Гэта свята не толькі калектыву газеты, але і шматлікіх яе чытачоў.
За 85 гадоў змяніўся знешні выгляд газеты, змянілася пакаленне карэспандэнтаў, але нязменным застаецца адно — актуальнасць асвятляемых тэм, шчырасць і адданасць свайму чытачу, неабыякавасць да ўсяго, што адбываецца.
Газета не шукае славы, абапіраецца на суб’ектыўныя факты, аб’ектыўна распавядае пра жыццё раёна. Мы ганарымся ёю, любім і чакаем. Такіх адносін і любові дастойна газета, якая думае пра сваіх чытачоў, расказвае навіны, уздымае вострыя праблемы, дорыць усмешкі і віншаванні, смуткуе і памятае, адным словам — жыве з намі адным жыццём.
Віншую вас з юбілейнай датай! Ад усёй душы жадаю калектыву газеты «Раённыя будні» далейшага росквіту, творчых поспехаў і пакарэння новых вяршыняў! Захоўвайце свой твар, заставайцеся цікавым, мудрым і добразычлівым суразмоўцам для нашых землякоў — вашых чытачоў!
З павагай, член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні Аляксандр Іванавіч Пішч
Паважаны калектыў нашай Пружанскай раённай газеты «Раённыя будні»!
Прыміце шчырыя віншаванні з днём нараджэння выдання!
85 гадоў — сталы ўзрост, цудоўная, вопытная газета з такім жа творчым калектывам. Мы ганарымся вамі, з задавальненнем выпісваем і з нязменнай цікавасцю чытаем усе публікацыі на папяровым носьбіце. З цікавасцю і з карысцю для сябе знаёмімся з вашымі матэрыяламі ў мэсенджарах і ў групах — вы дапамагаеце нам трымаць руку на пульсе часу і падзей.
Карыстаючыся цудоўнай нагодай, савет раённай арганізацыі РГА «Белая Русь» выказвае падзяку рэдакцыі за цікавыя і своечасовыя матэрыялы і фотаздымкі.
Жадаем далейшых творчых поспехаў і высокіх дасягненняў. Вам і вашым сем’ям — здароўя, шчасця, міру, дабрабыту, любові, увасаблення ў жыццё ўсіх задум і планаў.
З павагай і найлепшымі пажаданнямі, Пружанская раённай арганізацыя РГА «Белая Русь»