Понедельник, 2 декабря 2024

Шматдзетныя матулі з Пружанскай ЦРБ сёння прымалі віншаванні ад галоўнага ўрача і прафсаюзнай пярвічкі

772

Нездарма Дзень маці святкуецца разам з Пакровам Прасвятой Багародзіцы. Нашы мамы сваёй любоўю ахопліваюць і абараняюць нас як святым покрывам.

Ва ўстанове аховы здароўя «Пружанская цэнтральная раённая бальніца» працуе многа мам, немала сярод іх мнагадзетных. Але тых, хто выхоўвае пяцёра дзяцей і болей, толькі адна – гэта ўрач-стаматолаг Таццяна Шыпук.

Алена Крачко працуе ўрачом-валеолагам. Разам з мужам яна выхоўвае трох дзяцей. Адно з іх – з асаблівасцямі развіцця. Цяжка, але усе разам спраўляюцца.

Галоўны ўрач установы Андрэй Пачынчык разам са старшынёй пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі Ірынай Шэйко высказалі словы ўдзячнасці нашым цудоўным жанчынам-маці за іх вялікі аптымізм, працаздольнасць і вялікую любоў, якую яны дораць не толькі сваім родным, але і акружаючым людзям. Таццяне Міхайлаўне і Алене Міхайлаўне былі ўручаны падарункі і букеты прыгожых руж.

Віктар Ільюшчанка. Фота аўтара