Днямі былі падведзены вынікі 26 рэспубліканскага агляду-конкурсу «Выратавальнікі вачыма дзяцей».

Традыцыйна фіналу папярэднічалі раённы і абласны адборачныя этапы.

Лепшымі творцамі на абласным этапе сталі вучань Магілявецкай школы Аляксей Пасевіч, які заняў трэцяе месца ў намінацыі «Верш» з творам «У памяць аб Чарнобылі» і вучаніца СШ № 3 г. Пружаны Вікторыя Грышкевіч, якая таксама заняла трэцяе месца ў намінацыі «Апавяданне» з творам «Мой тата — выратавальнік».

А ў фінале верш Аляксея Пасевіча быў прызнаны «сярэбраным» прызёрам у сваёй намінацыі.
Іна Хаваўка, работнік РАНС