Среда, 26 марта 2025

Школа — храм, а педагог — святое. Лукашэнка ў Дзень настаўніка нагадаў пра галоўны арыенцір для кожнага

71

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў педагагічных работнікаў з Днём настаўніка. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.


Гэты дзень кіраўнік дзяржавы назваў сапраўды ўсенародным святам, яго адзначаюць людзі самай высакароднай, адказнай і паважанай прафесіі ў свеце, што прадаўжае тысячагадовую гісторыю падзвіжніцтва і настаўніцтва.

Словы ўдзячнасці Прэзідэнт адрасаваў усім — выхавальнікам, настаўнікам, выкладчыкам, ветэранам педагагічнай працы — за вернасць прызванню, добрыя і ўважлівыя адносіны да юнага пакалення, высокі прафесіяналізм і захаванне лепшых традыцый айчыннай адукацыі.

«Упэўнены, паспяхова ўкараняючы самыя прагрэсіўныя тэхналогіі ў навучанне і выхаванне, павышаючы прэстыж і значнасць адукацыйнай сферы, вы зробіце ўсё, каб прынцып «школа — гэта храм, а педагог — святое» стаў галоўным арыенцірам для кожнага — вучняў, бацькоў, настаўнікаў», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт пажадаў педагагічным работнікам моцнага здароўя, міру і дабрабыту.

Віншаванне Прэзідэнта Беларусі з Днём настаўніка

Педагагічным работнікамРэспублікі Беларусь

Дарагія сябры!

Сёння мы адзначаем Дзень настаўніка — сапраўды ўсенароднае свята.

Гэта свята людзей самай высакароднай, адказнай і паважанай прафесіі ў свеце, што прадаўжае тысячагадовую гісторыю падзвіжніцтва і настаўніцтва.

Дзякуй усім вам, выхавальнікам, настаўнікам, выкладчыкам, ветэранам педагагічнай працы, за вернасць прызванню, добрыя і ўважлівыя адносіны да юнага пакалення, высокі прафесіяналізм і захаванне лепшых традыцый айчыннай адукацыі.

Упэўнены, паспяхова ўкараняючы самыя прагрэсіўныя тэхналогіі ў навучанне і выхаванне, павышаючы прэстыж і значнасць адукацыйнай сферы, вы зробіце ўсё, каб прынцып «школа — гэта храм, а педагог — святое» стаў галоўным арыенцірам для кожнага — вучняў, бацькоў, настаўнікаў.

Са святам вас, з Днём настаўніка!

Жадаю моцнага здароўя, міру і дабрабыту.

Аляксандр Лукашэнка,

6 кастрычніка 2024 года.

БЕЛТА