Калектыў ДРБУ-140 нельга назваць вялікім: у ім працуе 76 чалавек. Але, як кажуць людзі, каштоўнасць не ў колькасці, а ў якасці. Якраз з якасцю ў арганізацыі ўсё добра. Да слова, сёлета з нагоды прафесійнага свята — Дня аўтамабіліста і дарожніка, якое будзе адзначацца ў нядзелю, — узнагародамі вышэйшага ўзроўню былі адзначаны шэсць работнікаў упраўлення.

За высокія дасягненні ў працы імя вадзіцеля пагрузчыка Сяргея МЕЛЕША занесена на Дошку гонару КУП «Брэстаблдарбуд» (на здымку першы злева).
Ганаровымі граматамі КУП «Брэстаблдарбуд» узнагароджаны і машыністы аўтагрэйдараў Аляксандр БОРТНІК і Сяргей МАЙКЕВІЧ.
Машыніст асфальтаўкладчыка Уладзімір ЖАБРУН адзначаны Ганаровай граматай камітэта па архітэктуры і будаўніцтве Брэсцкага аблвыканкама.
Вытворца работ Яўгеній ПАЮТА і вадзіцель Аляксандр ЖАБРУН удастоены Грамат райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў адпаведна.
Юлія Янушка. Фота Кацярыны Масік.