Сельскагаспадарчая галіна заўсёды знаходзіцца на перадавой у разрэзе эканомікі Рэспублікі Беларусь. Менавіта яна прыносіць за кошт экспартных паставак сваёй прадукцыі даволі значную валютную выручку (па гэтым паказчыку не на апошнім месцы знаходзіцца і малочная прадукцыя). Таму і ўвага да гэтай сферы заўсёды самая пільная: як спрацавала, што мае і на што разлічвае ў будучыні.

Мінсельгасхарчам названы сельскагаспадарчыя арганізацыі з прадукцыйнасцю дойнага статка больш за 6000 кг малака за 2021 год. Прыемна, што сярод такіх прадпрыемстваў па рэспубліцы ёсць і сельгасарганізацыі Пружаншчыны. Лідарамі па рэгіёне з’яўляюцца ААТ «Велікасельскае Агра», «Агра-Калядзічы» і «Мурава» (сярэдні надой малака ад каровы за 2021 год — 9047 кг, 8200 кг, 7818 кг адпаведна). Адзначана таксама ААТ «Шані-аграпрадукт» з вынікам 7540 кг. Акцыянернае таварыства «Жураўлінае» змагло пераадолець сямітысячны рубеж — 7158 кг. Крыху не хапіла да гэтай мяжы ААТ «Ружаны-Агра», яго вынік — 6782 кг. Сярод таварыстваў, якія дасягнулі высокіх вынікаў па вызначаным паказчыку таксама ААТ «Пружанскае» (6265 кг), «Роўбіцкае» (6212 кг) і «Пружанскі райаргасэрвіс» (6106 кг).
Віншуем перадавікоў і жадаем плённай працы ўсім сельскагаспадарчым таварыствам нашага раёна ў бягучым годзе.
Вадзім Раўнейка. Фота Кацярыны Масік