«Пружанскі малочны камбінат» прадстаўляе сваю прадукцыю на XXXIV Міжнароднай спецыялізаванай сельскагаспадарчай выставе «БЕЛАГРА-2024».
Выстава адкрылася ў Кітайска-Беларускім індустрыяльным парку «Вялікі камень» 4 чэрвеня. Мерапрыемства сабрала 490 удзельнікаў з 11 краін.
На стэндзе канцэрна «Брэстмясамалпрам» наша прадпрыемства прадстаўляе сыры цвёрдыя і плаўленыя, сметанковае масла. У аўторак выставу наведаў старшыня Брэсцкага аблвыканкама Юрый Шулейка, які азнаёміўся ў тым ліку з пружанскай прадукцыяй.
Дарэчы, убачыць яе і нават прадэгуставаць усе наведвальнікі выставы могуць па 9 чэрвеня.
Уладзіслаў Шпарла
Фота прадастаўлена ААТ «Пружанскі малочны камбінат»