Понедельник, 21 апреля 2025

Шчодры пачастунак для падпісчыкаў у Instagram падрыхтавалі «Пружанскі малочны камбінат» і «Раённыя будні»

482

ААТ «Пружанскі малочны камбінат» і газета «Раённыя будні» запусцілі цікавы, і галоўнае, смачны конкурс.

У падпісчыкаў нашага Instagram-акаунта @budni.by ёсць магчымасць у якасці падарунка атрымаць прадукцыю мясцовага малочнага вытворцы. Яе якасць пацверджана шматлікімі прэміямі і ўзнагародамі.

Шо для гэтага трэба зрабіць? Па-першае, знайсці наш Instagram і замацаваны пост у ім. Па-другое, падпісацца на нас і акаўнт малочнага камбіната @prjmilk_. Па-трэцяе лайкнуць гэты самы пост. Ну і чацвёртае — чакаць.

Ужо заўтра, 22 верасня, з дапамогай адпаведнага сэрвісу мы вызначым трох шчасліўчыкаў. Першы з іх атрымае ў падарунак цвёрдыя сыры, другі — сметанковае масла, трэці — плаўленыя сыры.

Час паўдзельнічаць яшчэ ёсць!

Чакаем вас у Instagram!

Уладзіслаў Шпарла. Фота аўтара