Шахматна-шашачны турнір памяці А.М. Чавусава на прызы газеты «Раённыя будні» стартаваў у цэнтры творчасці дзяцей і моладзі.
Прысвечаны турнір 85-годдзю Пружанскага раёна і 85-годдзю з дня выхаду ў свет першага нумара раённай газеты.
Завершацца баталіі на дошках у другой палове снежня. Адзначым, што за прызы «раёнкі» змагаюцца жыхары Пружан розных узроставых катэгорый. Самаму малодшаму — Сямёну Служанікіну — толькі 10 год. Самаму старэйшаму — Анатолю Іванавічу Неміровічу — 76 гадоў. На жаль у гэтым годзе па стану здароўя не зможа прыняць удзел у турніры старэйшы аматар шахмат і шашак Уладзімір Ільіч Чакашоў. Пажадаем Уладзіміру Ільічу моцы і здароўя.
Дарэчы, наш самы юны ўдзельнік Сямён Служанікін ужо другі год запар прымае ўдзел у турніры. Яшчэ з дзіцячага садка яму прывілі любоў да шахмат. Зараз у хлопчыка 4-ы разрад па гэтай гульні. Пажадаем Сямёну перамогі і дасягнуць высокіх рэзультатаў у будучым.
Віктар Ільюшчанка. Фота Кацярыны Масік