Пятница, 14 февраля 2025

Шарашэўца, які ўкраў пакет з ежай, цяпер можа чакаць казённае харчаванне падчас трох гадоў падбаўлення волі

366

Як паведаміў начальнік РАСК Максім Басак, за мінулы тыдзень супрацоўнікамі аддзела было ўзбуджана адзінаццаць крымінальных спраў.

Як кажуць, голад не цётка… Есці хоча кожны, а вось якім чынам здабываецца ежа — гэта ўжо другая справа.

Вось, напрыклад, грамадзянін нашага раёна вырашыў не толькі паесці, але і пакурыць на халяву. І каля магазіна «Еўраопт» у г.п. Шарашэва, знаходзячыся ў стане алкагольнага ап’янення, украў пакет, у якім знаходзілася тры блокі цыгарэт, хлеб, таматы і каўбаса агульным коштам 76 рублёў. Чым прычыніў уладальніку ўкрадзенага матэрыяльны ўрон на ўказаную суму.

Цяпер галоднага злодзея можа чакаць казённае харчаванне падчас трох гадоў пазбаўлення волі.