Четверг, 11 декабря 2025

Сертыфікат на пральную машыну атрымалі работнікі МТК «Ляжайка» ААТ «Жураўлінае» ў рамках акцыі «Наш жывёлавод»

382

Вернемся да нядаўна праходзіўшай акцыі «Наш жывёлавод», якую праводзіла старшыня раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў аграрна-прамысловага комплексу Вольга Зубкова.

Аператары машыннага даення радзільнай залы Ангеліна Чыркова, Таццяна Плявака, Таццяна Неміровіч, Алена Тарашкевіч.

Пашчасціла разам з Вольгай Васільеўнай пабываць на некаторых малочнатаварных комплексах ААТ «Жураўлінае», сустрэцца з цудоўнымі працаўнікамі, пагутарыць з імі. Аб кожным раскажам абавязкова на старонках газеты. Якраз у бліжэйшых нумарах мы падвядзём вынікі работы жывёлагадоўлі раёна за І квартал 2024 года

У шэрагу ранейшых нумароў мы расказвалі пра акцыю «Наш жывёлавод». Амаль усе жывёлаводчыя вытворчасці наведала Вольга Васільеўна і не з пустымі рукамі. У кожны калектыў яна прыязджала з падарункамі. Напрыклад, на малочнатаварны комплекс «Ляжайка» ААТ «Жураўлінае» яна прывезла сертыфікат на пральную машыну. Гэты падарунак быў урачыста ўручаны загадчыцы МТК Юліі Дуброўскай. Пры гэтым прысутнічаў амаль увесь калектыў комплекса. Ніколі б не падумаў, што такая юная і далікатная дзяўчына можа кіраваць даволі буйным калектывам і спраўляцца са сваімі абавязкамі. Аб Юліі Віктараўне мы таксама раскажам у адным з нумароў газеты.

Віктар Ільюшчанка.

Фота аўтара