Суббота, 5 октября 2024

Селфи — да! Во Дворце культуры проходит выставка восковых фигур

5 838

У Палацы культуры пачала сваю працу касцюміраваная выстава “Зоркі кіно і шоу-бізнесу” ад музея васковых фігур Санкт-Пецярбурга.

З назвы не цяжка здагадацца, што на выставе экспануюцца фігуры знакамітых акцёраў, музыкантаў, спартсменаў, герояў папулярных кінастужак.
Першыя наведвальнікі з задавальненнем рабілі сэлфі з “Разенбаумам”, “Нагіевым”, “Глюкозай” і многімі іншымі. Дарэчы, гэта не толькі дазваляецца, але і вітаецца арганізатарамі выставы. Але прыгожыя фота не галоўная мэта экспазіцыі. Падчас экскурсіі па зале можна даведацца цікавыя факты з жыцця знакамітасцей, зразумець, што выпрабаванне вядомасцю вытрымліваюць не ўсе і што найважней у жыцці — не забываць пра маральныя каштоўнасці і заўсёды заставацца Чалавекам.
Выстава працуе з 10.00 да 18.00 (да 14 студзеня). Уваход платны.
Кацярына Пашкевіч, Сяргей Талашкевіч (фота).

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *