Вторник, 5 ноября 2024

Сцяг краіны ўпрыгожвае трубу Пружанскай ЦЭЦ

239

Трубу Пружанскай цеплаэлектрацэнтралі цяпер упрыгожвае выява Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь. Сімвал краіны з’явіўся тут на мінулым тыдні.

Адметна, што адбылося гэта 10 ліпеня, калі краіна святкавала 30-годдзе інстытута прэзідэнцтва ў Рэспубліцы Беларусь.

У РУП «Брэстэнерга» паведамілі, што работы па аднаўленні ўчастка ахоўнага пакрыцця на вышыні 30 метраў на металічным коміне з нанясеннем дзяржаўнай сімволікі выкананы спецыялістамі ЗАТ «Белспецэнерга».

У вячэрні час дапаўняе кампазіцыю святлодыёдная падсветка, дзякуючы чаму сімвал нашай краіны добра відаць здалёк.

Уладзіслаў Шпарла

Фота РУП «Брэстэнерга»