Ядро поспехаў кожнай арганізацыі — гэта яе спецыялісты. Вось і ў інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Пружанскім раёне падабраліся людзі, якія любяць сваю справу, вылучаюцца сумленнасцю, патрабавальнасцю і прынцыповасцю пры абароне нацыянальных эканамічных інтарэсаў.
Дзякуючы зладжанай працы калектыву па выніках работы за 2023 год наша інспекцыя заняла першае месца сярод інспекцый Брэсцкай вобласці ў сваёй падгрупе і занесена на Дошку пашаны інспекцыі МНС па Брэсцкай вобласці.
З нагоды прафесійнага свята, усведамляючы вялікую значнасць і важнасць справы, якой служым, прыемна назваць імёны нашых супрацоўнікаў адзначаных ведамаснымі ўзнагародамі рознага ўзроўню. Падзяка Міністра па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь выказана галоўнаму дзяржаўнаму падатковаму інспектару аддзела камеральных праверак Аксане Захарчанка. Галоўны дзяржаўны падатковы інспектар упраўлення ўліку падаткаў Таццяна Люсцібер узнагароджана Ганаровай граматай інспекцыі МНС па Брэсцкай вобласці. Ганаровай граматай аб’яднанай галіновай прафсаюзнай арганізацыі працаўнікоў падатковых і іншых фінансавых органаў адзначаны заслугі начальніка аддзела камеральных праверак — старшыні прафсаюзнага камітэта інспекцыі Алены Падгурскай. Віншую вас, калегі, з узнагародамі, а ўвесь калектыў — з нашым прафесійным святам.
Шчырую ўдзячнасць выказваю і ветэранам падатковай службы, чыя адказная праца прадвызначыла будучае развіццё падатковых органаў, сфармаваны добрыя традыцыі службы, закладзены асновы партнёрскіх адносін з падаткаплацельшчыкамі і канструктыўнага ўзаемадзеяння з дзяржаўнымі структурамі.
Жадаю ўсім супрацоўнікам плённай працы, добрага здароўя, шчасця, веры ў свае сілы, волі і ўпартасці ў рэалізацыі ўсіх пачынанняў дзеля росквіту нашай краіны, роднага краю, сваёй сям’і!
Наталля Пулікоўская, начальнік інспекцыі