Памятаеце Саню-1 з ААТ «Жураўлінае»? З ім размаўляў Кіраўнік дзяржавы падчас наведвання гаспадаркі летам, пра яго пісала наша газета, а галоўны тэлеканал краіны рабіў рэпартаж.
На гэтым тыдні адбыліся здымкі навагодняй праграмы «Галоўны эфір». На гэты раз Аляксандр Санукевіч стаў госцем праекта.
Жыхар в. Казлы быў запрошаны на Белтэлерадыёкампанію, пабываў у студыі «300 метраў», адкуль выходзяць праекты Агенцтва тэленавін, такія як «Панарама», «Дзень спорту», «Зона Х» і многія іншыя. І, вядома, Аляксандр даў інтэрв’ю вядучым.
Убачыць «Галоўны эфір» з удзелам Аляксандра Санукевіча можна будзе сёння, 1 студзеня, у 21.00 на «Беларусь 1».
Уладзіслаў Шпарла