Традыцыйна па заканчэнні месяца мы расказваем пра матэрыялы і публікацыі, якія сталі фаварытамі ў нашых электронных рэсурсах. Дык што ж больш за ўсё зацікавіла чытачоў у чэрвені?
ТОП-5 на сайце
Сапраўдным матэрыялам месяца можна назваць нарыс пра акушэра-гінеколага Ганну Севасцьянчук. Акрамя таго, што ён стаў лідарам па праглядах на сайце, матэрыял сабраў 243 падабайкі на нашай старонцы «УКантакце» і нямала добрых слоў у адрас спецыяліста ў каментарыях.
Другі радок па колькасці праглядаў на budni.by займае рэпартаж з выпускнога вечара ў гімназіі. Дарэчы, фотаальбом з гэтага мерапрыемства можна знайсці «УКантакце». На трэцім месцы зноў медыцынскія работнікі, якія ў мінулым месяцы адзначалі прафесійнае свята. Гаворка пра паведамленне аб узнагароджанні Міхаіла Занькаўца і Ніны Крац.
Зацікавіліся наведвальнікі сайта рэпартажам з ваенных вучэнняў у Пружанах — гэты матэрыял на чацвёртым месцы. А замыкае ТОП-5 праблемны артыкул пра дом на вуліцы Майскай, які, на жаль, пакуль не становіцца крэпасцю для яго жыхароў.
Лідары ў групах і на YouTube
Па-за канкурэнцыяй у «Аднакласніках» пост з фотаздымкамі са святкавання 150-годдзя Свята-Мікалаеўскага храма.
Інфармацыя пра пераможнае выступленне каманды ЦРБ на абласным злёце работнікаў арганізацый аховы здароўя сабрала найбольшую колькасць рэакцый на Facebook.
Што да Instagram, то яго падпісчыкаў больш зацікавілі кадры з мітынгу-рэквіему, што прайшоў у райцэнтры 21 чэрвеня.
Калі казаць пра Twitter, то ў ім часцей за іншыя пасты глядзелі рэпартаж з выпускнога ў гімназіі.
Відэасюжэт з гэтай навучальнай установы стаў безумоўным фаварытам на нашым YouTube-канале не толькі ў чэрвені, але і ўвогуле за ўвесь час яго існавання. Ролік сабраў больш за 2400 праглядаў і змясціў на другі радок сюжэт з кулінарыі, які раней быў абсалютным лідарам.
Каналы ў месенджарах
На першым месцы ў Viber відэа, якое падрыхтавала Пружанская ЦРБ да прафесійнага свята медработнікаў. На другім — паведамленне пра перамогу пружанскіх таэквандыстаў на рэспубліканскім турніры «Бярэсце». Замыкае тройку матэрыял пра Ганну Севасцьянчук.
У Telegram-канале сітуацыя іншая. Інфармацыя пра ўзнагароджанне малочнага камбіната Падзякай Упраўлення спраў Прэзідэнта — на першым, рэпартаж з вучэнняў — на другім, матэрыял пра ўшанаванне работнікаў граніцы — на трэцім месцы.
Падпісвайцеся на нашы каналы ў месенджарах, чытайце нас у друкаванай версіі і на сайце. Няхай «раёнка» будзе з вамі заўсёды!
Падрыхтаваў Уладзіслаў Шпарла