Среда, 19 февраля 2025

Салют должен быть безопасным!

801

Напярэдадні навагодніх і калядных свят раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях нагадвае аб бяспецы выкарыстання піратэхнічных вырабаў.sl

У першую чаргу, растлумачце дзецям, якую небяспеку ўтойваюць у сабе розныя феерверкі, і ўжо тым больш не прапаноўвайце ім самастойна запаліць петарду або запусціць ракету. І абавязкова перад выкарыстаннем піратэхнікі ўважліва вывучыце інструкцыю.

Штогод у гэты перыяд здараецца пэўная колькасць пажараў. У нашым раёне падчас сустрэчы 2014 года адбыўся адзін пажар, 2015 года — сем. Мінулагодняя навагодняя ноч таксама не для ўсіх была радаснай: у в.Новыя Засімавічы ў дапаможным памяшканні інтэрната адбыўся пажар, пры ліквідацыі якога ноччу давялося эвакуяваць усіх жыхароў.

Для таго, каб святы мінулі без надзвычайных сітуацый інспекцыяй РАНС былі праведзены рэйды і маніторынгі ў месцах святкаванняў. Кіраўнікам усіх устаноў і арганізацый, дзе праводзяцца мерапрыемствы, уручаны загады і рэкамендацыі па ўхіленні выяўленых парушэнняў.

Мы віншуем усіх з надыходзячым Новым годам і зычым сустрэць яго ў бяспецы!

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *