Четверг, 5 декабря 2024

Салому і ўбіраюць, і прасуюць. Наш рэпартаж з ААТ «Пружанскае»

333

Хлебаробы Пружаншчыны паспяхова справіліся з уборкай азімага ячменю. План выканалі поўнасцю, сельгаскультуру зжалі на 2526 га. Намалацілі 12719 тон зерня. Ураджайнасць па раёне склала 50,4 ц/га.

Падчас уборкі саломы ў ААТ «Пружанскае».

Што далей? Як і заўсёды, патрэбна разабрацца з саломай, якая застаецца на палетках. У руплівага гаспадара заўсёды так: нічога не павінна прапасці. Па гэтым прынцыпе шчыруюць і ў ААТ «Пружанскае». На панядзелак бягучага тыдня ўбралі салому са 100 га (што звезлі ў сцірты, а што здрабнілі адразу на палетках) — 63% ад запланаванага (а гэта 160 га).

Здавалася б, звычайная салома. Але, аказваецца, пры яе выкарыстанні на ўгнаенне адбываецца ўзбагачэнне глебы элементамі сілкавання і павышаецца ўтрыманне гумусу. Калі ў лічбах, то з адной тоны саломы ў зямлю вяртаюцца азот, фосфар, калій, кальцый, магній і іншыя мікраэлементы, якія больш накопліваюцца ў саломе, чым у зерні. А яшчэ ж жывёлагадоўля, дзе яна выкарыстоўваецца на падсцёл буйной рагатай жывёлы і нават на корм.

Галоўны аграном ААТ «Пружанскае» Пётр Федасюк абмяркоўвае працэс уборкі саломы з трактарыстамі-машыністамі Аляксандрам Палоскам і Аляксандрам Жукавым.

Не спыняецца і прасаванне саломы, работа таксама адказная і працаёмкая. Ды ці бывае яна лёгкая ў сельскай гаспадарцы?
На 8 ліпеня 2024 года ў ААТ «Пружанскае» паклалі рулоны на 111 га, 69% да плана. Адначасова ў гаспадарцы стараюцца звезці рулоны, пакуль дазваляе гэта зрабіць надвор’е. Сцірты ставяцца адразу на палетках, каб зэканоміць час, па меры патрэбы рулоны завозяцца і на МТК «Гарадняны».

Усё любіць парадак. Калі работа выконваецца своечасова і якасна, тады толькі можна разлічваць на прыбытак і аддачу, бачыць перспектывы на будучае. Ды і людзі ў сельгаставарыствах нашага раёна працавітыя і сумленныя. З такімі можна смела будаваць планы і імкнуцца да іх выканання.

Вадзім Раўнейка.

Фота Кацярыны Масік