Среда, 6 ноября 2024

Сацыяльныя зніжкі ніхто не адмяняў. Дзе набыць карткі і хто імі можа карыстацца?

571

Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь праінфармавала пра падаўжэнне дзеяння праграмы скідак на сацыяльна значныя прадукты ў памеры 10%. Менавіта наконт гэтага паступіла найбольшая колькасць пытанняў да дзяжурнага карэспандэнта.

Нагадаем: удзельнікамі праграмы могуць стаць пенсіянеры, інваліды, шматдзетныя сем’і і малазабяспечаныя грамадзяне. Ліміт скідак зараз вызначаны ў суме 339,83 рублі на месяц. У райспажыўтаварыстве ўдакладняюць, што сістэма спажывецкай кааперацыі таксама далучылася да гэтага пагаднення і дае магчымасць набываць тавары ў сваіх прадуктовых магазінах на працягу трох месяцаў першага квартала бягучага года.

Вось з якімі пытаннямі да нас звярнуліся чытачы.

Дзе можна набыць картку?

— Звярталася па сацыяльную картку пенсіянера ў магазін у раёне ПМС, але там мне сказалі, што ніякіх картак няма.

Таццяна

Каго можна адправіць у магазін замест сябе?

— Як атрымаць сацыяльную картку, а потым карыстацца ёй, калі я ўвогуле не выходжу на вуліцу, а прадукты набывае дачка?

Марына, вул. Першамайская

Як паведамляе начальнік гандлёвага аддзела Пружанскага райспажыўтаварыства Вольга Царанок, афармленне сацыяльных картак «Родны кут» працягваецца. Па словах спецыяліста, гэта можна зрабіць і ў тым магазіне, куды звярталася чытачка «раёнкі»: хутчэй за ўсё, карткі часова закончыліся, але яны рэгулярна давозяцца, што і павінны былі патлумачыць работнікі крамы.

Акрамя таго, Вольга Аляксандраўна зазначыла, што ў праграме ўлічаны складанасці са здароўем састарэлых людзей, некаторыя з якіх не маюць магчымасці самастойна наведваць аб’екты гандлю. У такіх выпадках прадугледжана магчымасць афармлення карткі сацыяльным работнікам або блізкім для пенсіянера чалавекам. Для чаго трэба мець пенсіённ ае пасведчанне атрымальніка льготы, а таксама даверанасць або дакумент, які пацвярджае блізкае сваяцтва. З такім пакетам на руках спачатку афармляецца картка «Родны кут», а потым па ёй набываюцца прадукты з вызначанага спісу па зніжаным кошце.

Калі ў вас засталіся пытанні, што тычацца дзеяння праграмы скідак, можаце звяртацца ў рэдакцыю па кансультацыйную дапамогу.

Падрабязней пра сацыяльныя скідкі чытайце тут.

Падрыхтаваў Алег Сідарэнка