— Ці дзейнічае сацыяльная карта «Родны кут» пры разліку ў аўталаўцы?
Жыхар в. Росахі.
Як паведамляе начальнік гандлёвага аддзела Пружанскага райспажыўтаварыства Вольга Царанок, сістэма льготных скідак на сацыяльна значныя прадукты па картцы «Родны кут» даступная і для жыхароў тых населеных пунктаў, якія абслугоўваюцца аўтамагазінамі:
— Работнікі перасоўных крам папярэджаны пра гэта і прайшлі адпаведнае навучанне, якім чынам выконваць адпаведныя працэдуры. Таму пры набыцці вызначанага спіса прадуктаў і пры наяўнасці ўстаноўленага ліміту ў суме 339,83 рубля пакупнік мае права на скідку па сацыяльнай картцы «Родны кут».
Падрыхтаваў Алег Сідарэнка