Супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі просяць вадзіцеляў краіны быць больш уважлівымі на дарогах: з 25 жніўня да 5 верасня будзе праходзіць традыцыйная акцыя ДАІ «Увага — дзеці!».
Старшы дзяржаўтаінспектар АДАІ Сяргей Мышкевіч нагадвае, што ў гэты перыяд вадзіцелям неабходна выязджаць днём на дарогу з уключаным бліжнім святлом фар.
Інспектары таксама правядуць спецыяльныя рэйды, накіраваныя на прафілактыку парушэнняў Правілаў дарожнага руху.
Марына ВАКУЛЬСКАЯ.