У сувязі з завяршэннем летніх канікулаў і пачаткам новага навучальнага года з 25 жніўня па 5 верасня будзе праводзіцца спецыяльнае комплекснае мерапрыемства «Увага — дзеці!».
Як нагадаў старшы дзяржаўтаінспектар АДАІ Віталь Патапчук, ва ўказаны перыяд вадзіцелям неабходна падчас руху ў светлы час сутак уключаць на сваім транспартным сродку бліжняе святло фар альбо дзённыя хадавыя агні (пункт 166.9 Правілаў дарожнага руху).
За невыкананне патрабавання ў дачыненні да парушальнікаў прадугледжана адміністрацыйная адказнасць — штраф у памеры да дзвюх базавых велічынь (арт.18.14 ч.3 КоАП).
Марына Вакульская.