Абласны этап рэспубліканскага сельскагаспадарчага праекта «Уладар сяла» пройдзе ў суботу ў Пружанскім раёне, на тэрыторыі Ружанскага палацавага комплексу роду Сапег.
Як паведамілі ў раённым камітэце ГА «БРСМ», удзельнікамі абласнога этапу стануць 14 сем’яў – пераможцы раённых этапаў праекта. Менавіта ў Ружанах стане вядома, якая ж сям’я прадставіць #1рэгіён у рэспубліканскім фінале праекта.
Пачатак у 11.00 гадзін. Прыязджайце падтрымаць сем’і!