Суббота, 18 января 2025

Руководство района встретилось с ветеранским активом Пружанщины

1 488

Акрамя старшыні райвыканкама М.М.Крэйдзіча, пытанні, якія на сённяшні дзень хвалююць старшыняў пярвічных ветэранскіх арганізацый і членаў раённага савета ветэранаў, абмяркоўвалі намеснік старшыні райвыканкама М.П.Кудравец і кіраўнікі шэрагу раённых службаў. Рэалізацыя дзяржаўнай сацыяльнай палітыкі на Пружаншчыне аказалася ў цэнтры ўвагі выступлення М.П.Кудраўца. Мікалай Пятровіч акцэнтаваў увагу на тых мерапрыемствах, якія ўвасабляюцца ў жыццё ў нашым раёне для таго, каб людзі ўсіх узростаў адчувалі сябе камфортна.20161202_3164

Асобна ён спыніў увагу на асаблівасцях Пружаншчыны: раён дастаткова вялікі па плошчы, на сённяшні дзень тут налічваецца звыш 240 населеных пунктаў, трэцяя частка якіх — 83 вёскі — лічацца маланаселенымі (у 50 вёсках колькасць жыхароў не дасягае нават дзясятка чалавек). Разам з тым, у раёне дастаткова вялікі працэнт жыхароў паважанага ўзросту — атрымальнікаў пенсій сёння ў нас каля 16 тысяч.

З улікам гэтых асаблівасцей тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва і ладзіць цяпер сваю работу: укараняе інавацыйныя формы абслугоўвання на даму, павялічвае пералік сацыяльных паслуг, арганізоўвае вольны час людзей «залатога ўзросту».

Старшыня раённага савета ветэранаў М.Я.Дулько вынес на парадак дня работу арганізацыі за 2016 год. «Наша арганізацыя прытрымліваецца пазіцыі супрацоўніцтва з органамі ўлады, прымае актыўны ўдзел у палітычным жыцці краіны, — зазначыў ён. — У сваю чаргу, мы карыстаемся падтрымкай з боку органаў улады і службаў, у абавязкі якіх уваходзіць падтрымка жыццядзейнасці пажылых людзей». З дапамогай гэтага супрацоўніцтва ветэранскія  пярвічкі лабіруюць інтарэсы пажылых, адзінокіх людзей, інвалідаў. У выніку агульных намаганняў ніхто з уразлівых катэгорый пенсіянераў не застаўся на зіму без паліва,  агародніны, пры неабходнасці атрымлівае медыцынскую дапамогу.  Да слова, на сённяшні дзень у раёне пражывае больш за   13 тысяч ветэранаў працы і ўсяго 64 ветэрана Вялікай Айчыннай вайны.20161202_3146

Акрамя таго, Мікалай Якаўлевіч абазначыў задачы па падрыхтоўцы да 30-гадовага юбілею, які Беларускае грамадскае аб’яднанне ветэранаў будзе адзначаць вясной наступнага года. Як мяркуецца, з гэтай нагоды пройдуць конкурсы на лепшую ветэранскую пярвічку, надрукуюць буклеты, узнагародзяць  актывістаў, да падзеі будзе прыцягвацца ўвага ўлады і грамадскасці.

Лідар раённага ветэранскага руху заклікаў старшыняў пярвічак прымаць удзел у распрацоўцы калектыўных дагавораў, уносіць хадайніцтвы і прапановы аб стварэнні мер па сацыяльнай абароне пажылых, адзінокіх людзей, ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны,  даследаваць патрэбы неабароненых катэгорый грамадзян і ўзяць іх на кантроль.

Старшыня пярвічнай ветэранскай арга-нізацыі ААТ «Пружанскі малочны камбінат» М.М.Куроўскі заўважыў, што пасля стварэння такога аб’яднання былым работнікам прадпрыемства стала ўдзяляцца намнога больш увагі, а адміністрацыяй аказваецца дзейсная падтрымка людзям, якія шмат гадоў тут працавалі і ўжо знаходзяцца на заслужаным адпачынку.

Пра дапамогу пенсіянерам з боку ААТ «Мурава» і «Жураўлінае» расказваў  і старшыня ветэранскай пярвічкі Сухопальскага сельсавета А.Ф.Карпусь. Праўда, цалкам ад праблемы пажылых людзей гэта не пазбаўляе: ёсць нараканні на стан дарог, рашэнне некаторых сацыяльных патрэб.

У выступленні старшыні ветэранскай пярвічкі Ружанскага сельсавета А.У.Раўнейкі былі адзначаны дзеянні  самых пенсіянераў: сёлета  яны правялі немалую работу па ўвекавечанні памяці ахвяраў фашызму і абаронцаў Айчыны, арганізавалі суботнікі на брацкіх пахаваннях.

Удзельнікі пасяджэння мелі магчымасць задаць пытанні прадстаўнікам улады. Так, шэраг заўваг  тычыўся медыцыны. Названыя недахопы работнікі райбальніцы абяцалі выкараніць. Адабрэнне атрымала прапанова старшыні ветэранскай арганізацыі Шарашэўскага сельсавета Н.А.Антановіч: магчымасць дапамагчы камп’ютарызаваць работу раённай арганізацыі ёсць.

Падводзячы вынікі сустрэчы, М.М.Крэйдзіч паабяцаў, што ветэранскія арга-нізацыі і далей могуць разлічваць на супрацоўніцтва з мясцовымі ўладамі і іх усебаковую падтрымку.

Марына Вакульская, Сяргей Талашкевіч (фота).

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *