
Сёння брацкія народы Беларусі і Расіі адзначаюць Дзень яднання.
У 1997 годзе, 2 красавіка, быў падпісаны Дагавор аб Саюзе Беларусі і Расіі. З гэтага дня мы адзначаем свята яднання.
Напярэдадні і ў само свята ў дзвюх брацкіх краінах праходзяць шматлікія мерапрыемствы, прысвечаныя Дню яднання. Праводзяцца яны і на Пружаншчыне. Напрыклад, сёння ў цэнтральнай раённай бібліятэцы імя М. Засіма адбудзецца традыцыйнае мерапрыемства, прысвечанае Саюзнай дзяржаве, з удзелам прадстаўнікоў Расійскага цэнтра навукі і культуры.
А ў сярэдняй школе № 4 г. Пружаны прайшоў конкурс малюнкаў, у якім прынялі ўдзел вучні навучальнай установы.
Віктар Ільюшчанка
На здымку: удзельнікі конкурсу з СШ № 4: Кіра Салтруковіч (2 клас), Сафія Пашкевіч (1 клас), Марыя Пацяруха (4 клас) і Дзмітрый Зеленяк (3 клас).