Пятница, 15 мая 2026

Робім выбар розумам і сэрцам

511

У панядзелак бягучага тыдня з працоўнымі калектывамі ААТ «Жураўлінае» і «Пружанскі льнозавод» сустрэўся Міхаіл Русы, давераная асоба кандыдата ў Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі.

У мерапрыемстве таксама прынялі ўдзел член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні Аляксандр Пішч і старшыня Пружанскага райвыканкама Міхаіл Грышкевіч.

Завітаў Міхаіл Русы з намерам пачуць людзей на месцах, адчуць іх настрой, чым жывуць, што хвалюе, і, зразумела, расказаць аб перадвыбарнай праграме кандыдата ў Прэзідэнты, якога ён прадстаўляе. Самае важнае, што вось ужо на працягу трыццаці гадоў галоўнай каштоўнасцю ў нашай краіне з’яўляецца чалавек, ад вялікага да малога, з яго горам і радасцямі, перажываннямі. Наша краіна прыгажэе з кожным годам, і наступная пяцігодка дасць магчымасць яшчэ больш падняць прэстыж краіны. Што для гэтага трэба? Проста прыйсці на выбарчы ўчастак і аддаць свой голас за лідара, які будзе прадстаўляць Беларусь на міжнароднай арэне, у любым выпадку адстойваць яе інтарэсы. Каб за ім, як за сцяной, было спакойна і ўтульна.

Каб так і сталася, патрэбна разумна падысці да такой знакавай для кожнага беларуса падзеі, як выбары Прэзідэнта. На чале цэлай краіны павінен стаяць чалавек рашучы, ініцыятыўны, каб ва ўсім была дысцыпліна, каб былі ўпэўнены, што ён заўсёды будзе адстойваць інтарэсы свайго народа.

Зрабіць выбар павінен кожны, без кіраўніка дзяржава існаваць не будзе. Галоўнае, паставіць галачку ў бюлетэні за патрэбнага нашаму грамадству кандыдата.

Вадзім Раўнейка. Фота ААТ «Жураўлінае»