Раённы шахматна-шашачны турнір традыцыйна будзе прысвечаны памяці Аляксандра Мікалаевіча Чавусава.
Узроставых абмежаванняў для ўдзельнікаў няма. Імі могуць быць як дарослыя, так і дзеці.
Пераможцаў будуць вызначаць падчас гульняў. Першая – ужо заўтра, 15 лістапада, у 17.30 гадзін у цэнтры творчасці дзяцей і моладзі г. Пружаны.
Пераможцы турніру атрымаюць прызы ад рэдакцыі газеты «Раённыя будні».
Заяўкі на ўдзел вы можаце падаць і ўсе падрабязнасці даведацца па тэлефоне +37529 223-29-29.
Удзельнічайце і перамагайце!