Понедельник, 16 сентября 2024

Рэцэпты на Біс. Сметанковыя каўбаскі «Усходнія прысмакі» ад зубнога тэхніка стаматалагічнай паліклінікі Пружанскай ЦРБ Вольгі Шут

227

Рэцэпт ад зубнога тэхніка стаматалагічнай паліклінікі Пружанскай ЦРБ Вольгі Шут

ІНГРЭДЫЕНТЫ:

цукар — 140 г,
мёд — 25 г,
вада — 50 г,
згушчанае малако — 300 г,
сметанковае масла — 40 г,
арэхі — 150-200 г.

ПРЫГАТАВАННЕ

Цукар змешваем з мёдам і вадой. Даводзім на невялікім агні да кіпення і поўнага растварэння цукру. Пасля гэтага варым сіроп яшчэ тры мінуты, дадаём згушчанае малако, усё разам даводзім да кіпення і варым на невялікім агні прыкладна 10 мінут (маса зменіць колер і загусне).

Пераліваем масу ў іншы посуд для астуджэння. Калі памадка астыне да 50 градусаў, пачынаем узбіваць (яна павінна стаць светлай). Уводзім размякчанае масла і добра перамешваем масу.

Дадаём падсмажаныя арэхі і фармуем стандартныя каўбаскі прыкладна 3 см у дыяметры. Даём абсохнуць і ставім на адну гадзіну ў халадзільнік.

Смачна есці!