Вторник, 14 января 2025

Рэспубліканскі педсавет-2021. Загадчык ДУА «Яслі-сад №10 г. Пружаны» Жанна Калымага: «Дашкольная адукацыя — удалы старт»

364

Загадчык ДУА «Яслі-сад №10 г. Пружаны» Жанна Аляксандраўна Калымага:

— Для мяне ўдзел у Рэспубліканскім педагагічным савеце стаў магчымасцю наладзіць узаемадзеянне з калегамі з усёй рэспублікі. Асабліва плённай атрымалася гутарка падчас секцыі «Сучасныя падыходы да павышэння якасці дашкольнай адукацыі: досвед, праблемы, перспектывы». Падчас работы секцыі былі выпрацаваны асноўныя накірункі ва ўдасканаленні сістэмы дашкольнай адукацыі, накіраваныя на забеспячэнне даступнага і якаснага выхавання кожнага дзіцяці ў адпаведнасці з яго ўзроставымі і індывідуальнымі магчымасцямі, здольнасцямі і запатрабаваннямі. Не менш важна і стварэнне роўных стартавых магчымасцей на працягу ўсяго тэрміну адукацыі.

Важна і тое, што на форуме былі выпрацаваны рэкамендацыі па наступным удасканаленні нацыянальнай сістэмы адукацыі, у тым ліку на ўзроўні дашкольнай ступені. У абраным накірунку і з выкарыстаннем агучаных прынцыпаў працягну работу з узначаленым мною калектывам. Разам будзем старацца і далей павышаць якасць дашкольнай адукацыі.