Адпаведную пастанову падпісаў Прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка. Грашовыя сродкі, заробленыя ў дзень правядзення суботніка, у тым ліку на рабочых месцах, пойдуць:
- 35 працэнтаў — Гомельскаму аблвыканкаму на рэканструкцыю мемарыяльнага комплексу «Дзецям — ахвярам вайны» ў н.п. Чырвоны Бераг Жлобінскага раёна;
- 35 працэнтаў — Брэсцкаму аблвыканкаму на стварэнне Рэспубліканскага цэнтра патрыятычнага выхавання моладзі на базе Кобрынскага ўмацавання Брэсцкай крэпасці;
- 30 працэнтаў — на рэканструкцыю і аднаўленне мемарыяльных комплексаў, месцаў баявой і воінскай славы, размешчаных у абласцях і Мінску.
Па матэрыялах БЕЛТА
Фота Кацярыны Масік