Суббота, 11 июля 2026

Рэспубліканскі прававы прыём пройдзе ў Пружанскім раёне 31 кастрычніка

304

Прававыя інспектары працы прафсаюзаў акажуць бясплатную юрыдычную дапамогу грамадзянам па ўсёй краіне.

У працоўных калектывах таксама пройдзе дзень прававой асветы на тэму «Аднаўленне на працы ў выпадку незаконнага звальнення работніка па ініцыятыве наймальніка: прававыя аспекты і судовая практыка».

У Пружанскім раёне прафсаюзны прававы прыём грамадзян ў чацвер пройдзе з 10.00 па 12.00 гадзін у КУВП «Камунальнік» (г. Пружаны, вул. Чырвонаармейская, 76), а таксама з 12.00 па 14.00 гадзін у Пружанскай раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі (г. Пружаны, вул. Р. Шырмы, 17).

Прыём будзе весці галоўны прававы інспектар працы Брэсцкай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў Валянціна Хроль.