
Яго ўдзельнікамі сталі больш за 140 студэнтаў і навучэнцаў з 29 устаноў вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі Рэспублікі Беларусь і сямі ўстаноў вышэйшай адукацыі Расіі. Форум стартаваў з урачыстага шэсця па плошчы Цырыманіялаў мемарыяльнага комплексу «Брэсцкая крэпасць-герой», затым адбылася экскурсія-квэст па крэпасці.
У рамках форуму студэнты Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта (ён стаў арганізатарам мерапрыемства) прадставілі свае праекты патрыятычнай тэматыкі. Таксама ў праграме — ваенна-патрыятычны вечар паэзіі і бардаўскай песні, прэм‘ерны паказ дакументальнага фільма «Загадана жыць» (Расія), наведванне перасоўнага музея «Цягнік Перамогі» і ваенна-гістарычнай рэканструкцыі абароны Брэсцкай крэпасці.
Фота газеты «Заря»