МНС вялікую ўвагу ўдзяляе рабоце з дзецьмі і моладдзю, праводзіць мерапрыемствы па фарміраванні культуры бяспекі жыццядзейнасці.

Адно з іх – рэспубліканская інфармацыйна-прапагандысцкая кампанія «Моладзь за бяспеку!»
З мэтай папулярызацыі дзейнасці Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі выратавальнікаў-пажарных, прафесіі выратавальніка-пажарнага, грамадзянскага і патрыятычнага выхавання моладзі, прапаганды бяспечнага і здаровага ладу жыцця і аб’яднання маладых людзей у карысную справу, а таксама папярэджання пажараў і гібелі людзей ад іх, з 7 па 18 кастрычніка ў Брэсцкай вобласці праводзіцца інфармацыйна-прапагандысцкая кампанія «Моладзь за бяспеку!»