«Свая газета ў кожны дом» — такі слоган вы зможаце прачытаць на рэкламе, якая зусім нядаўна была размешчана на некалькіх прыпыначных пунктах горада.
На гэтым фота — рэкламны банер на прыпынку «Радыёзавод». Але не толькі тут мы нагадваем пра родную газету.
Сачыце за нашымі электроннымі рэсурсамі, усё пакажам і раскажам!
Лічаныя дні засталіся да завяршэння падпісной кампаніі на апошні квартал 2023 года. Таму паспяшайцеся ў аддзяленні сувязі ці звяртайцеся да сваіх грамадскіх распаўсюджвальнікаў і падпісвайцеся на нашу газету.
Заставайцеся з намі!
Віктар Ільюшчанка. Фота Кацярыны Масік