Суббота, 12 октября 2024

Рэйдавая група ФПБ праверыла арганізацыі раёна. Якія вынікі?

365

На гэтым тыдні рэйдавая група тэхнічнай інспекцыі працы Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі другі раз у гэтым годзе наведала некаторыя арганізацыі Пружанскага раёна.

У складзе групы былі чатыры тэхнічныя інспектары, кожны з якіх наведаў дзве арганізацыі, пасля чаго на нарадзе агучыў праблемныя і станоўчыя факты, выяўленыя падчас рэйду. Кожны дакладчык акцэнтаваў сваю ўвагу на знойдзеных недахопах, аднак падкрэсліваў, што ва ўсіх наведаных арганізацыях работа па ахове працы вядзецца на нядрэнным узроўні. На мерапрыемстве былі вызначаны чатыры асноўныя шляхі ўдасканальвання работы па дадзеным напрамку: правільнае вядзенне ўсёй неабходнай дакументацыі, своечасовая праверка ведаў работнікаў, актуалізацыя лакальных нарматыўна-прававых актаў у сферы аховы працы і паслядоўнае праходжанне рабочымі медыцынскіх аглядаў.

Як паведаміла старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Таццяна Гаманчук, мэтай такіх рэйдаў з’яўляецца не толькі выяўленне парушэнняў для наступнага іх ухілення, але таксама і кансультацыя спецыялістаў па розных пытаннях.

Руслан Басак

Фота раённага аб’яднання прафсаюзаў і Руслана Басака