Понедельник, 21 апреля 2025

Рэгіянальнае свята-конкурс «Музычны калейдаскоп» прайшло ў Пружанах

308

27 красавіка 2024 года ў Пружанскім гарадскім Палацы культуры прайшло VIII Адкрытае рэгіянальнае свята-конкурс інструментальнай музыкі «Музычны калейдаскоп».

У конкурсе прынялі ўдзел 47 дзіцячых і дарослых калектываў аматарскай творчасці Брэсцкай і Гродзенской абласцей, якія прадставілі па два рознахарактарных творы.

Выступленні канкурсантаў ацэньвала прафесійнае журы: старшыня – вядучы метадыст па музычна-інструментальнаму мастацтву Брэсцкага абласнога грамадска-культурнага цэнтра Іван Зуеў, выкладчыкі і кіраўнікі народных калектываў Баранавіцкага дзяржаўнага музычнага каледжа Алена Хачкоўская і Аляксандр Цітовіч, выкладчык і дырыжор Брэсцкага дзяржаўнага каледжа імя Р.Р.Шырмы Лілія Стрэлава, дырэктар Новазасімавіцкай дзіцячай школы мастацтваў Марына Кузьміч.

Удзельнікі свята-конкурсу былі адзначаны Дыпломамі і прызамі аддзела культуры Пружанскага райвыканкама. Пераможцамі і прызёрамі VIII Адкрытага рэгіянальнага свята-конкурсу інструментальнай музыкі «Музычны калейдаскоп» (г.Пружаны) сталі:

у намінацыі «Аркестры духавыя (дзіцячыя)»: Дыплом I ступені – духавы аркестр (кіраўнік Аляксандр Малайчук) Ліноўскай дзіцячай школы мастацтваў, Дыплом II ступені – узорны духавы аркестр (кір. Сяргей Більшэвіч) дзіцячай школы мастацтваў імя Р.Р.Шырмы г.Пружаны;

у намінацыі «Аркестры духавыя (дарослыя)»: Дыплом I ступені – народны эстрадны аркестр «Біг-Бэнд» (кір. С.Більшэвіч) Пружанскага гарадскога Палаца культуры, Дыплом II ступені – народны духавы аркестр (кір. Віктар Матчэня, дырыжор Яраслаў Топчы), Дыплом III ступені – народны духавы аркестр (кір. Міхаіл Юдзіцкі, Святлана Хаменка) Палаца культуры г.Бяроза і эстрадна-духавы аркестр (кір. Дзяніс Варэц) Зэльвенскай дзіцячай школы мастацтваў;

у намінацыі «Аркестры народныя (дзіцячыя)»: Дыплом I ступені – узорны баянны аркестр «Імпрэс» (кір. Валянціна Захаркіў) дзіцячай школы мастацтваў імя Р.Р.Шырмы г.Пружаны і ўзорны аркестр народных інструментаў «Бярозка» (кір. Вікторыя Кашталян) дзіцячай школы мастацтваў г.Бяроза, Дыплом II ступені – узорны аркестр народных інструментаў (кір. Яўген Пракапюк) дзіцячай школы мастацтваў № 2 г.Брэста і ўзорны аркестр рускіх народных інструментаў «Славіца» (кір. Вольга Равянько) Белаазёрскай дзіцячай школы мастацтваў, Дыплом III ступені – узорны аркестр народных інструментаў «Скамарошына» (кір. Людміла Кавалевіч) дзіцячай школы мастацтваў імя Р.Р.Шырмы г.Пружаны;

у намінацыі «Аркестры народныя (дарослыя)»: Дыплом II ступені – народны аркестр народных інструментаў «Водар» (кір. Ларыса Муралава) Ляхавіцкай дзіцячай школы мастацтваў, Дыплом III ступені –народны аркестр народных інструментаў (кір. Галіна Швед) дзіцячай школы мастацтваў імя Р.Р.Шырмы г.Пружаны;

у намінацыі «Ансамблі народныя (дзіцячыя)»: Дыплом I ступені – ансамбль «Броннагорскія лыжкарыкі» (кір. Ніна Салодкая, Таццяна Зіновіч), ансамбль «Экспромт» (кір. Святлана Мацяш), ансамбль «Элегія» (кір. Алена Кавальчук) Белаазёрскай дзіцячай школы мастацтваў, ансамбль «Срэбраныя струны» (кір. Ірына Коўтун) Клейнікаўскай дзіцячай школы мастацтваў; Дыплом II ступені – узорны інструментальны ансамбль «Забавушка» (кір. Алег Зыбайла) дзіцячай школы мастацтваў г.Івацэвічы і ансамбль «Сем нот – шэсць струн» (кір. Жанна Рыжая) Ляхавіцкай дзіцячай школы мастацтваў; Дыплом III ступені – ансамбль «Надо же» (кір. Марына Пстыга) Ліноўскай дзіцячай школы мастацтваў, ансамбль цымбалістаў «Кветачкі» (кір. Аксана Лугаўцова, канцэртмайстар Юлія Мендэль) Жабінкаўскай дзіцячай школы мастацтваў, ансамбль «Мажор» (кір. В.Равянько) Белаазёрскай дзіцячай школы мастацтваў;

у намінацыі «Ансамблі народныя (дарослыя)»: Дыплом I ступені – народны ансамбль «Пазітыў» (кір. Ганна Таўсцяк, Ларыса Краўчанка) Белаазёрскага Дома культуры; Дыплом II ступені – народны інструментальны ансамбль «Гомант» (кір. Наталія Бусяцкая) дзіцячай школы мастацтваў г.Косава; Дыплом III ступені – народны інструментальны ансамбль «Згода Плюс» (кір. Міхаіл Віслоцкі) Крошынскай дзіцячай школы мастацтваў, народны ансамбль народных інструментаў «Калаж» (кір. Дзмітрый Іваноў) Зэльвенскай дзіцячай школы мастацтваў і народны ансамбль народнай музыкі (кір. Анатоль Хвалько) сярэдняй школы № 17 г.Баранавічы;

у намінацыі «Ансамблі класічныя (дарослыя)»: Дыплом II ступені – народны інструментальны ансамбль «Рэнесанс MUZIC» (кір. Наталля Неліповіч) Палаца культуры г.Бяроза;

у намінацыі «Ансамблі эстрадныя (дзіцячыя)»: Дыплом I ступені – ансамбль трубачоў (кір. А.Малайчук) Ліноўскай дзіцячай школы мастацтваў і ўзорны інструментальны ансамбль «Сувенір» (кір. Аляксандр Дзенісевіч) Столінскай дзіцячай школы мастацтваў; Дыплом II ступені – ансамбль трубачоў (малодшая група) (кір. А.Малайчук) Ліноўскай дзіцячай школы мастацтваў, ансамбль «Затое весела» (кір. Уладзімір Мазур) Палаца культуры г.Бяроза, ансамбль «Адэль» (кір. Святлана Чорная) і інструментальны ансамбль духавых і ўдарных інструментаў «Спадарожнік» (кір. Барыс Шабановіч) Ляхавіцкай дзіцячай школы мастацтваў; Дыплом III ступені – вакальна-інструментальны ансамбль «В&G» (кір. Святлана Зотава) Жабінкаўскай дзіцячай школы мастацтваў і эстрадна-духавы ансамбль (кір. Дзмітрый Ляўчук) дзіцячай школы мастацтваў імя Р.Р.Шырмы г.Пружаны»;

у намінацыі «Ансамблі эстрадныя (дарослыя)»: Дыплом I ступені – ансамбль «Непаўторны арыгінал» (кір. У.Мазур) Палаца культуры г.Бяроза, народны інструментальны ансамбль «Джаз-Арт» (кір. Б.Шабановіч) Ляхавіцкай дзіцячай школы мастацтваў, эстрадна-інструментальны ансамбль «Арівідэрчы» (кір. Генадзь Чорны) дзіцячай школы мастацтваў г.Бяроза; Дыплом II ступені – эстрадны ансамбль «Dream Team Brass Band» (кір. Я.Топчы) Пружанскага гарадскога Палаца культуры; Дыплом III ступені – кавер-бэнд «Vesna» (кір. Таццяна Лалілава) Ляхавіцкай дзіцячай школы мастацтваў.

Граматамі за высокае выканальніцкае майстэрства былі адзначаны асобныя выканаўцы: Яраслаў Топчы (Пружанскі гарадскі Палац культуры), Кірыл Ракач (дзіцячая школа мастацтваў г.Івацэвічы), Ганна Таўсцяк (Белаазёрскі Дом культуры), Аляксей Перэйра (Ляхавіцкая дзіцячая школа мастацтваў).

Ірына Гадуйка, метадыст Пружанскай раённай цэнтралізаванай клубнай сістэмы