Паважаныя жыхары г.п. Ружаны і наваколля!
Запрашаем да ўдзелу ў выязной «лятучцы», якая 15 лютага ў 15.00 пройдзе ў будынку Ружанскага сельвыканкама.
У сустрэчы прымуць удзел супрацоўнікі рэдакцыі «Раённых будняў», а таксама мясцовы актыў. Чакаем вас для цікавай размовы.
Вы атрымаеце магчымасць напрамую звярнуцца да журналістаў з прапановамі, падказаць новыя ідэі для артыкулаў і задаць пытанні на сацыяльна-бытавыя тэмы.