Рэцэпт ад загадчыцы аддзела цэнтра творчасці дзяцей і моладзі г. Пружаны Алы Бралко
ІНГРЭДЫЕНТЫ:
курыца вэнджаная — 500 г,
яйка курынае — 4 шт.,
цыбуля сярэдніх памераў — 2 шт.,
вада – 2/3 шклянкі,
цукар — 1,5 ст. лыжкі,
воцат 9% – 3 ст. лыжкі,
алей, маянэз,
перац чорны молаты,
соль — на смак.
ПРЫГАТАВАННЕ
Цыбулю марынуем загадзя (калі часу няма, то проста абдаём яе кіпенем, каб сышла лішняя горыч). Марынуем наступным чынам: цыбуліны рэжам паўколцамі, кладзём у слоік. Для марынаду ў ваду дадаём цукар, 0,5 чайнай лыжкі солі, даводзім да кіпення, уліваем воцат. Калі марынад закіпіць, заліваем ім цыбулю і закрываем накрыўкай.
Пакуль цыбуля астывае, яйкі ўзбіваем, солім, смажым амлет з двух бакоў на любым алеі. Даем астыць і рэжам саломкай. Вэнджаную курыцу таксама наразаем саломкай.
Курыцу і амлет кладзём у міску, дадаём марынаваную цыбулю, перчым, запраўляем маянэзам і даём настаяцца каля гадзіны.
Смачна есці!