Рэцэпт ад выхаванкі цэнтра творчасці дзяцей і моладзі г. Пружаны Ганны Анісімавай.

ІНГРЭДЫЕНТЫ:
квашаная капуста — 1 кг,
свежая капуста — 0,5 кг,
каўбаса “Кменная” — 400 г,
салямі ці сервелат — 400 г,
цыбуля рэпчатая — 4 шт.,
часнок — 3-4 зубчыкі,
алей, соль, лаўровы ліст, чорны перац гарошкам.
ПРЫГАТАВАННЕ
Свежую капусту нашаткаваць, змяшаць з квашанай, пакласці ў сацейнік, уліць 1 шклянку кіпеню і тушыць 20 мінут.
Тым часам цыбулю парэзаць паўколцамі і спасераваць у алеі да залацістага колеру. Каўбасу парэзаць саломкай, часнок здрабніць.
Усе інгрэдыенты дадаць да капусты. Пасаліць на смак, дадаць спецыі і тушыць яшчэ 5 мінут.
Смачна есці!