Рэцэпт ад Іны Антаноўскай, карэктара газеты «Раённыя будні».

Класічным варэннем гэта назваць нельга. Хутчэй, атрымліваецца вітамінная нарыхтоўка, якая так карысная цяпер, у няўстойлівае восеньскае надвор‘е. Яна і імунітэт павысіць, і настрой уздыме.
ІНГРЭДЫЕНТЫ:
журавіны — 1 кг,
апельсін — 1 штука,
корань імбіру — 100 г,
цукар — 600-700 г (можна замяніць мёдам).
ПРЫГАТАВАННЕ
Усё вельмі проста. Журавіны, апельсін разам з цэдрай і ачышчаны імбірны корань трэба здрабніць у блэндары або з дапамогай мясарубкі. Дадаць цукар, добра размяшаць. Перакласці ў прастэрылізаваныя слоікі, закрыць пластыкавымі накрыўкамі.
Майце на ўвазе: імбір мае дастаткова пякучы смак, пры ўсёй яго карыснасці ён супрацьпаказаны пры шэрагу захворванняў страўніка, печані, падстраўнікавай залозы, ды і не ўсе яго аднолькава любяць. Таму колькасць імбіру ў рэцэпце можна рэгуляваць.
Атрыманае варэнне трэба захоўваць у халадзільніку. Можна выкарыстоўваць яго для прыгатавання карыснага напою: адну-дзве лыжкі вітаміннай сумесі заліць цёплай вадой або шклянкай зялёнага чаю.
Смачна есці!