
Рэцэпт ад Таццяны Яўгенаўны Дубейка, удзельніцы клуба «Магія кулінарыі» аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту ДУ «Пружанскі ТЦСАН».
Інгрэдыенты:
плаўлены сырок — 4 шт.,
шампіньёны — 300 г,
цыбуля — 1шт. (парэзаць кубікамі),
галёнка курыная — 1 шт. (падкопчаная).
ПРЫГАТАВАННЕ:
Сыр расплавіць на вадзяной лазні, шампіньёны і цыбулю абсмажыць. Галёнку парэзаць кубікамі. Усё змяшаць, пасаліць, паперчыць па смаку. Пакласці ў прамавугольную форму 22х16 см.
Адправіць на холад на 2 гадзіны. Нарэзаць на кубікі, зручныя для падачы.
Смачна есці!