Понедельник, 12 мая 2025

Рэцэпты на Біс: запяканка з яблыкаў

1 239

Рэцэпт ад члена аб’яднання па інтарэсах «Юны журналіст» ЦТДМ Ірыны Макарчук.

Інгрэдыенты:
тварог – 500 г,
манка – 15 г,
крухмал – 15 г,
яйка курынае – 3 шт.,
сметанковае масла – 10 г,
цукар – 80 г,
яблыкі – 2 шт.,
ваніль, карыца – па жаданні.

Прыгатаванне
Тварог разам з цукрам узбіць міксерам. Дадаць яйкі па адным, не перастаючы ўзбіваць. Пакласці масла, усыпаць ваніль, крухмал і палову манкі — і старанна перамяшаць.

Яблыкі памыць, адзін з іх пачысціць, нарэзаць маленькімі кавалачкамі, абкачаць у манцы, дадаць у цеста і перамяшаць. Другі яблык парэзаць тонкімі палоскамі.

Форму для выпечкі змазаць алеем. Выліць цеста ў форму, упрыгожыць палоскамі яблыка і паставіць у разагрэтую да 170 градусаў духоўку. Выпякаць 20-25 мінут.

Смачна есці!