
Інгрэдыенты:
для цеста:
кабачок — 1 шт. (сярэдні),
бульба — 2 шт. (сярэдняя),
яйкі — 2 шт.,
мука — 1 шклянка (200 гр.),
сыр — 200 гр.,
кроп, соль, спецыі — на смак,
начынне: фарш гатовы — прыкладна 300 гр.
Прыгатаванне
Нацерці на буйной тарцы кабачок і бульбу, дадаць яйкі, соль, кроп, спецыі, муку і добра размяшаць. Форму для запякання змазаць алеем. Выкласці частку цеста, разраўняць лыжкай, у сярэдзіну пакласці мясную начынку, папярэдне дадаўшы ў фарш трохі кіпеню. Паступова размеркаваць начынку па цесце, паверх выкласці пакінутую частку кабачка, зверху нацерці сыр і крыху пасыпаць кропам.
Запякаць прыкладна каля гадзіны пры тэмпературы 180-200 градусаў, пакуль не зарумяніцца скарыначка.
Смачна есці!