Рэцэпт ад загадчыцы склада ААТ «Пружанскі райаграсэрвіс»
Зоі Шымановіч.
ІНГРЭДЫЕНТЫ:
мясны фарш— 600 г,
грыбы свежыя або замарожаныя— 400 г,
цыбуля — 2 шт.,
кабачок (сярэдні) — 2 шт.,
яйкі — 4 шт.,
маянэз — 5 ст.л.,
сыр — 200 г,
соль і спецыі.
ПРЫГАТАВАННЕ
Цыбулю нарэзаць кольцамі і выкласці ў форму для запякання. Зверху выкласці фарш і грыбы (не забудзьце пасаліць!).
Ачышчаны кабачок нарэзаць на доўгія палоскі, выкласці іх зверху грыбоў, таксама пасаліць і дадаць спецыі.
Яйкі ўзбіць з маянэзам і раўнамерна паліць гэтай сумессю кабачкі. Запякаць у духавой шафе 30-40 мінут пры тэмпературы 180 градусаў. Затым запяканку дастаць, пасыпаць цёртым сырам і пакінуць у духоўцы да атрымання скурачкі.
Смачна есці!